Петиция №5992
30 november 2024

Зацяканне сутарэннага памяшкання ў доме па вул. Гогаля, 23 у г. Полацк

Затоплена сутарэннае памяшканне ў жылым доме па вул. Гогаля, 23 у Полацку. Просім неадкладна вырашыць гэтую праблему. Падпішыце петыцыю!
ответ
получен

Адресат:

Текущий статус обращения:

У жылым доме па вул. Гогаля, дом 23 у г. Полацк ужо на працягу некалькіх гадоў назіраецца затапленне сутарэннага памяшкання (у тым ліку каналізацыйнымі сцёкамі). Жыхары падалі больш за 30 скаргаў і заявак у адпаведныя камунальныя службы. Месцамі глыбіня "вадаёма", што ўтварыўся ў сутарэнным памяшканні, у некаторыя дні дасягае 20 см і нават больш.

Аднак сітуацыя не змянілася, неабходны рамонт не быў праведзены: адказныя службы абмяжоўваюцца толькі абяцаннямі. Следствам гэтага стала небяспечная сітуацыя з антысанітарнымі ўмовамі ў доме, смурод у пад'ездах, рызыка ўзнікнення эпідэмій. Фотаздымкі заліцця сутарэннага памяшкання і яго дрэннага стану прыкладаем да звароту.

На падставе вышэйпададзенага, просім:

- правесці праверку фактаў антысанітарнага стану сутарэннага памяшкання і пад'ездаў згаданага будынка;

- спрыяць вылучэнню грашовых сродкаў на рамонт пералічаных у звароце недахопаў стану будынка, а таксама яго правядзенню;

- паўплываць на адказныя службы, каб быў праведзены неабходны рамонт для забеспячэння належных умоў жыцця ў гэтым доме.

Пры разглядзе гэтага звароту просім:

- даць абгрунтаваны і матываваны адказ па сутнасці з канкрэтнымі фармулёўкамі і спасылкамі на нарматыўныя прававыя акты (п.1 арт.18 Закона ад 18.07.2011 № 300-З "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб");

- забяспечыць уважлівыя і адказныя адносіны да разгляду гэтага звароту; не дапускаць нядбайнасці, фармалізму і бюракратызму пры яго разглядзе (пп.1.1 п.1 Дырэктывы ад 27.12.2006 № 2 "Аб дэбюракратызацыі дзяржаўнага апарату і павышэнні якасці забеспячэння жыццядзейнасці насельніцтва").

Читать далее: