За прысваенне імя Рыгора Барадуліна адной з вуліц Мінска.
получен
Адресат:
- Минский городской исполнительный комитет
Текущий статус обращения:
- Ответ получен 20 декабря 2024. Читать ответ
У гэтым годзе мы адзначаем значную дату – дзесяцігоддзе з дня адыходу выдатнага беларускага паэта, эсэіста, рэдактара і перакладчыка Рыгора Барадуліна. Яго творчасць стала неад'емнай часткай культурнай спадчыны нашай краіны, а яго слова – магутным інструментам выказвання болю і надзеі, кахання і нуды, мары і рэальнасці. Прысваенне імя Рыгора Барадуліна адной з вуліц Мінска - гэта даніна павагі не толькі яго выдатным заслугам, але і таму ўнікальнаму голасу, які ён падарыў беларускаму народу.
Гэты жэст будзе сімвалізаваць пераемнасць пакаленняў, нагадваючы будучым пакаленням аб важнасці літаратуры як сродку разумення сябе і свайго месца ў свеце. Вуліца, названая імем паэта, стане своеасаблівым мастом паміж мінулым і сучаснасцю, месцам, дзе будуць перасякацца лёсы і гісторыі людзей, натхнёных творчасцю Барадуліна. Няхай яго словы гучаць у кожным завулку, у кожным доме, становячыся крыніцай натхнення для ўсіх, хто шукае ў жыцці ісціну, прыгажосць і гармонію.
Менавіта таму мы, ніжэйпадпісаныя жыхары і госці горада Мінска, кіруючыся арт. 20 Закона “Аб найменнях геаграфічных аб’ектаў”, які ўстанаўлівае, што прапановы аб перайменаванні састаўных частак населеных пунктаў могуць уносіць мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы, гэтым зваротам просім Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт скарыстацца наяўным у яго правам і ўнесці прапанову аб прысваенні адной з вуліц г. Мінска імя Рыгора Барадуліна адной з вуліц Мінска.
Читать далее:
-
Привести в порядок пешеходную дорожку на ул. Полярной в Витебске
-
Зацяканне сутарэннага памяшкання ў доме па пр. Будаўнікоў, 16 у Віцебску
-
Дорога на ул. Вишневая в д. Сокольники Витебского района в непригодном состоянии
-
За павелічэнне гадзін выкладання беларускай літаратуры ў школе
-
Петарды на улицах и в спальных районах
-
Просим включить вакцинацию против ротавирусной инфекции в Национальный календарь прививок Республики Беларусь