Зацяканне сутарэннага памяшкання ў доме па пр. Будаўнікоў, 16 у Віцебску
получен
Адресат:
- Витебский горисполком
Текущий статус обращения:
- 3 ответа. Последний получен 7 февраля. Читать ответ
У жылом доме па праспекту Будаўнікоў, 16 у г. Віцебску ўжо на працягу месяца назіраецца зацяканне сутарэннага памяшкання. Жыхарамі трэццяга пад'езду былі пададзены некалькі заяваў камунальнікам на ліквідацыю цечы і яе наступстваў, але па стане на 19 лістапада 2024 года так нічога і не змянілася. У сутарэнным памяшканні назіраецца буйнае зацяканне, стаіць невыносны смурод. Расце высокая небяспека выбуху эпідэмій ў гэтым доме. Умовы пражывання ў доме сталі невыноснымі. Фотаздымкі стану сутарэннага памяшкання гэтага дому прыкладваем да гэтага звароту.
На падставе вышэйсказанага, просім: • правесці праверку фактаў антысанітарнага стану сутарэннага памяшкання пад'ездаў згаданага будынка; • садзейнічаць выдзяленню грашовых сродкаў на рамонт названых у звароце недахопаў стану будынка, а таксама яго правядзенню. • паўплываць на адказныя службы з тым, каб быў праведзены неабходны рамонт для забяспечання патрабуемых умоў жыцця ў гэтым доме.
Пры разглядзе гэтага звароту просім: • даць абгрунтаваны і матываваны адказ па сутнасці з канкрэтнымі фармулёўкамі і спасылкамі на нарматыўныя прававыя акты (п.1 арт.18 Закона ад 18.07.2011 № 300-З "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб"); • забяспечыць уважлівыя і адказныя адносіны да разгляду гэтага звароту; не дапускаць халатнасці, фармалізму і бюракратызму пры яго разглядзе (пп.1.1 п.1 Дырэктывы ад 27.12.2006 № 2 "Аб дэбюракратызацыі дзяржаўнага апарату і павышэнні якасці забеспячэння жыццядзейнасці насельніцтва").
Читать далее:
-
Дорога на ул. Вишневая в д. Сокольники Витебского района в непригодном состоянии
-
За павелічэнне гадзін выкладання беларускай літаратуры ў школе
-
Петарды на улицах и в спальных районах
-
Просим включить вакцинацию против ротавирусной инфекции в Национальный календарь прививок Республики Беларусь
-
У небяспечным стане лесвіца да ГЦ «Беларусь» у Віцебску
-
Обустройство парковки во дворе дома г.Гомель ул. Герцена 8