Петиция №5927
12 сентября 2024

За ўсталяванне помніка Паўліне Мядзелцы ў г. Мінску

12 верасня — 131 год з дня нараджэння Паўліны Мядзелкі, першай выканаўцы ролі Паўлінкі ў п’есе Янкі Купалы. Нягледзячы на яе ўклад у культуру, у Мінску няма помніка ў яе гонар. Заклікаем улады ўсталяваць помнік, каб ушанаваць яе памяць
петиция
отправлена

Адресат:

Текущий статус обращения:

У гэтым годзе, 12 верасня, спаўняецца 131 год з дня нараджэння Паўліны Мядзелкі – першай выканаўцы ролі Паўлінкі ў аднайменнай п’есе Янкі Купалы. Варта адзначыць, што імя Паўліны Мядзелкі носіць адна з вуліц Мінска, а вось помніка да гэтага часу няма.

Паводле яе біяграфіі: «Паўліна Мядзелка – першая выканаўца ролі Паўлінкі ў аднайменнай п’есе Янкі Купалы. Яна была знаёмая з многімі выбітнымі палітычнымі і культурнымі дзеячамі Беларусі: паэткай Ларысай Геніюш, кампазітарам Канстанцінам Галкоўскім, грамадскім і палітычным дзеячам Аляксандрам Дубейкаўскім, беларускім тэатральным дзеячам Ігнатам Буйніцкім, паэткай і палітычным дзеячам Цёткай, пісьменнікам Змітраком Бядулем, паэтам і літаратуразнаўцам Максімам Багдановічам, беларускім палітычным дзеячам Іванам Краскоўскім, пісьменнікам Алесем Адамовічам, беларускім гісторыкам Мікалаем Улашчыкам, пісьменнікам Францішкам Аляхновічам, паэткай Канстанцыяй Буйла, палітычным дзеячам і мовазнаўцам Браніславам Тарашкевічам, пісьменнікам Максімам Гарэцкім. На старонках газеты “Наша ніва” Паўліна пазнаёмілася з першымі творамі Янкі Купалы, а ў 1909 годзе ў доме сваіх знаёмых у Вільні сустрэлася з ім асабіста.

У 1913 годзе на канікулах у Вільні Паўліна зноў адыграла ролю Паўлінкі.

У кастрычніку 1917 года, па дарозе з Кіева ў Жорнаўку Ігуменскага павета, яна зноў адыграла ролю Паўлінкі на сцэне Мінскага гарадскога тэатра (цяпер Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы) у складзе Першага таварыства беларускай драмы і камедыі пад кіраўніцтвам прафесійнага артыста і дэпутата войскаў Заходняга фронту» (https://planetabelarus.by/publications/12-sentyabrya-paulina-myadzelka/).

Варта адзначыць, што:

• Імя Паўліны Мядзелкі носіць адна з вуліц Мінска ў мікрараёне Навінкі, побач з вуліцамі Будслаўская і Глыбоцкая.

• Імем Паўліны Мядзелкі названа ДУА «Будслаўская СШ ім. Паўліны Мядзелкі». Таксама ў Будславе ёсць вуліца Паўліны Мядзелкі і кафэ «Паўлінка».

• Узаемаадносінам Паўліны Мядзелкі і Янкі Купалы прысвечаны спектакль “Карона з кахання” рэжысёра Венядзікта Якаўлевіча Расстрыжанкова паводле п’есы драматурга Анатоля Дзялендзіка “Сцежкамі кахання”, напісанай да 130-гадовага юбілею Янкі Купалы. Драматургічны матэрыял пабудаваны на ўспамінах Паўліны Мядзелкі, якая была каханай і музай паэта.

• Цікавай з’яўляецца таксама п’еса для радыё Пятра Васючэнкі “Паэт і дзяўчына”, напісаная на аснове мемуараў Мядзелкі “Сцежкамі жыцця” і прысвечаная 125-годдзю з дня нараджэння Купалы. Аўтар не толькі выкарыстоўвае ў сваім творы ўспаміны галоўнай гераіні, але і арганічна ўплятае ў тэкст урыўкі з вершаў і паэм Янкі Купалы, а таксама некалькі сцэн са спектакля “Паўлінка”. Музыку для радыёпастаноўкі напісаў народны артыст Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Леанід Захлеўны.

• Беларуская паэтка, драматург, сцэнарыст Таццяна Міхайлаўна Мушынская напісала п’есу «Паўліна Мядзелка», прысвечаную асобе актрысы, каханай класіка беларускай літаратуры Янкі Купалы.

• Даўгаўпілскі паэт Станіслаў Валадзько, намеснік старшыні беларускага таварыства «Уздым», узнагароджаны дзяржаўным медалём Рэспублікі Беларусь «Медаль Францыска Скарыны», напісаў верш «Паўліна Мядзелка».

• У цэнтральнай раённай бібліятэцы горада Мядзела працуе пастаянная выстава, прысвечаная вядомай зямлячцы Паўліне Мядзелцы.

Таму мы, ніжэйпадпісаныя жыхары і госці горада Мінска, просім устанавіць помнік Паўліне Мядзелцы ў г. Мінску.

Читать далее: