Прывесці ў належны стан дарожныя знакі "Пешаходны пераход" у Лагойску
получен
Адресат:
- Логойское РОВД
Текущий статус обращения:
- 4 ответа. Последний получен 22 июля. Читать ответ
У Лагойскім раёне рэгулярна праходзяць акцыі накіраваныя на бяспеку ўдзельнікаў дарожнага руху, але яны накіраваны ў асноўным на ўдзельнікаў дарожнага руху: кіроўцаў, пешаходаў, пасажыраў і не закранаюць тэхнічныя сродкі арганізацыі дарожнага руху.
У тэлеграмканале «Лагойская манюка» 01/02/2024 быў надрукаваны пост пра акцыю «Узаемапавага - залог бяспекі», у якой прынялі ўдзел выхаванцы цэнтра карэкцыйна-развіццёвай работы. На апублікаваным справаздачным фота можна бачыць дарожны знак «пешаходны пераход» на пераходзе цераз Гайненскае шашу, які павернуты і апушчаны.
Дадзены выпадак не адзінкавы. Толькі ў горадзе Лагойску знаходзіцца мінімум дзесяць пераходаў, дзе адсутнічае адзін са знакаў, знакі апушчаны ці развернуты, стаяць пахіліўшыся або ў адну лінію.
Да прыкладу, каля ТЦ «Лагойск-сіці» ёсць нахіліўшыся знак, а адзін знак адсутнічае. Праз заезд да дамоў злева ад Лагойск-сіці знакі стаяць у адну лінію, а не па абодвы бакі ад перахода.
Нахіліўшыся знак каля МКЦ, развернуты на вул. Гайненскай. Адсутнічаюць знакі каля трэцяй школы і гімназіі, райвыканкама. Каля РАНС знакі развернуты і нізкія. Развернуты знак нават каля будынка РАУС.
Закон Рэспублікі Беларусь ад 05.01.2008 № 313-3 «Аб дарожным руху» арт. 16 пастанавіў, што мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы ў галіне дарожнага руху выяўляюць у межах сваёй кампетэнцыі прычыны і ўмовы, якія спрыяўць парушэнню Правіл дарожнага руху і (ці) здарэнню дарожна-транстпартнага здарэння, і прымаюць своечасовыя меры па іх ліквідацыі.
Просім:
- Правесці кантрольнае мерапрыемства за станам знакаў 5.16.2 «Пешаходны пераход» і адпаведнасці іх размяшчэня ТНПА на тэрыторыі Лагойскага раёна ў перым квартале 2024 года;
- Па выніках кантрольных мерапрыемстваў саставіць адпаведныя акты для выпраўлення выяўленных парушэнняў;
- У адказе паведаміць, колькі пешаходных пераходаў было праверана падчас кантрольнага мерапрыямства і на якіх пераходах, якія парушэнні былі вяўленны, якія меры прадпісана выканаць і ў якія тэрміны.
- Уключаць кантроль за тэхнічнымі сродкамі арганізацыі дарожнага руху на пешаходных пераходах (знакі і разметка) у план акцый правадзімых ДАІ на тэрыторыі Лагойскага раёна ў 2024 годзе і надалей.
- Узмацніць катроль за за тэхнічнымі сродкамі арганізацыі дарожнага руху на пешаходных пераходах (знакі і разметка) падчас руціннай працы ДАІ на тэрыторыі Лагойскага раёна ў 2024 годзе і надалей.
Читать далее:
-
Супраць будаўніцтва новага мікрараёну "Залаты"
-
Падземныя пешаходныя пераходы ў Віцебску ў снезе і лужынах
-
На новых остановках в Логойске слазит краска и выступает ржавчина
-
Аварийное состояние жилого дома
-
Перайменаванне праспекта Дзяржынскага ў Мінску на гонар Ластоўскага
-
Лженаучная информация на сайте больницы в Кореличах