Петиция №5063
16 августа 2021

Звесткі аб наведванні Беларусі прадстаўнікамі ЛНР адсутнічаюць у МЗС, але маюцца ў А.Р.Лукашэнкі

У адказе на зварот аб наведванні Беларусі прадстаўнікамі непрызнанай ЛНР Міністэрства замежных спраў заявіла, што такія звесткі ў яго адстунічаюць, але А.Р.Лукашэнка пазней абверг адказ МЗС.
ответ
получен

Адресат:

Текущий статус обращения:

20 ліпеня 2021 г. атрыманы адказ Міністэрства замежных спраў (копія прыкладаецца) на электронны зварот грамадзян з патрабаваннем спыніць афіцыйныя зносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Луганскай Народнай Рэспублікай.

У сваім адказе ад 20.07.2021 №06-74/10438 МЗС паведаміла, што ў яго адсутнічае інфармацыя пра наведванне нашай краіны прадстаўнікамі афіцыйна непрызнанай нашай дзяржавай Луганскай Народнай Рэспублікі, у сувязі з гэтым МЗС не можа разгледзець зварот, заснаваны на непацверджаных фактах.

Дадзены адказ, на наш погляд, не адпавядае патрабаванням заканадаўства ў частцы поўнага, усебаковага і аб'ектыўнага разгляду зваротаў і накіравання матываваных і абгрунтаваных адказаў грамадзянам, а таксам патрабаванням прадстаўлення грамадзянам сапраўднай інфармацыі па наступных прычынах.

Навіна аб наведванні нашай краіны прадстаўнікамі непрызнанай Беларуссю Луганскай Народнай Рэспублікі асвятлялася у розных СМІ, у тым ліку замежных. Нядаўна, на больш чым 8-і гадзінным дыялоге, так званай "Вялікай размове з Прэзідэнтам", А.Р.Лукашэнка сам заявіў аб гэтым факце.

Такім чынам, маюцца дастатковыя падставы меркаваць, што адказ МЗС наконт адсутнасці фактаў наведвання нашай краіны прадстаўнікамі ЛНР не адпавядае рэчаіснасці.

Згодна з арт.10.5. Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях (далей - КаАп) незаконная адмова службовай асобы ў прадастаўленні грамадзяніну сабраных ва ўстаноўленым парадку дакументаў і матэрыялаў, якія непасрэдна закранаюць яго правы, свабоды і законныя інтарэсы, альбо прадастаўленне яму няпоўнай або наўмысна скажонай інфармацыі - цягнуць накладанне штрафу ў памеры ад пяці да трыццаці базавых велічынь.

У адпаведнасці з арт.3.7. Працэсуальна-выканаўчага кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях органы Камітэта дзяржаўнага кантролю разглядаюць справы аб адміністрацыйных правапарушэннях, прадугледжаных артыкуламі 10.5 КаАп, пратаколы аб здзяйсненні якіх складзены службовымі асобамі органаў Камітэта дзяржаўнага кантролю.

Сыходзячы з гэтага, патрабуем:

- правесці праверку па прызнаках невыканання Міністэрствам замежных спраў патрабаванняў заканадаўства адносна прадстаўлення сапраўднай інфармацыі грамадзянам Рэспублікі Беларусь;

- у выпадку ўстанаўлення фактаў правапарушэння, прадугледжанага арт.10.5. Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях, з боку службовых асоб МЗС, скласці адпаведны пратакол і прыцягнуць вінаватых да адказнасці, устаноўленай заканадаўствам;

- абавязаць кампетэнтных службовых асоб МЗС даць адказ на вышэйпазначаны зварот грамадзян па сутнасці і ў адпаведнасці з патрабаваннямі Закона "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб".

Читать далее: