Петиция №3403
01 февраля 2020

Магілёву — беларускамоўны дзіцячы садок

У Магілёве няма ніводнай беларускамоўнай навучальнай установы. У 2020 годзе за грошы славенскай кампаніі ў Магілёве пачнецца будаўніцтва новага дзіцячага садка. Просім зрабіць яго першым беларускамоўным садком у горадзе.
ответ
получен

Адресат:

Текущий статус обращения:

На сённяшні дзень у Магілёве няма ніводнай навучальнай установы, дзе б выкладанне рабілася па-беларуску. Паводле Канстытуцыі Беларусі, дзяржаўнымі мовамі ў краіне ёсць беларуская і руская мовы, а дзяржава гарантуе свабоду выбару мовы выхавання і навучання.

Аднак тое, што ў Магілёве цалкам адсутнічае беларускамоўная адукацыя, мы лічым дыскрымінацыяй паводле моўнай прыкметы. Просім не спасылацца на тое, што мова ўстаноў вызначаецца паводле жадання бацькоў, бо па змоўчванні абсалютна ўсе навучальныя ўстановы Магілёва рускамоўныя, і гэта не ёсць свабодай выбару.

У 2020 годзе пачнецца будаўніцтва новага дзіцячага садка ў Магілёве, якое будзе выконвацца за грошы славенскай кампаніі RIKO. Мы, грамадзяне Беларусі, просім зрабіць запланаваны дзіцячы садок у мікрараёне «Спадарожнік» беларускамоўным, тым самым спыніць адарванне горада Магілёва ад беларускай культуры і дзяржавы. Гэта б стала крокам у кірунку стварэння беларускай адукацыі ў Магілёве.

Читать далее: