Петиция №2704
15 июля 2019

Распаўсюджванне беларускай мовы

Трэба павялічыць механізмы распаўсюджвання беларускай мовы
ответ
получен

Адресаты:

Текущий статус обращения:

Просім павялічыць механізмы распаўсюджвання беларускай мовы. Улічваючы той факт, што Рэспубліка Беларусь з'яўляецца суверэннай і незалежнай дзяржавай, а гэтак жа тое, што нашай роднай і нацыянальнай мовай з'яўляецца выключна беларуская мова, але пры гэтым ёю валодае малая колькасць беларусаў, просім прыняць канкрэтныя меры для максімальнага і поўнага развіцця беларускай мовы. У тым ліку, просім:

1) Абавязаць дзяржаўных служачых, а таксама працаўнікоў дзяржаўных арганізацый Рэспублікі Беларусь ведаць і выкарыстоўваць беларускую мову. Пры паступленнi на дзяржаўную службу здаваць абавязковы экзамен на ўзровень валодання нацыянальнай мовай;

2) Навучанне ў сярэдніх агульнаадукацыйных установах, установах прафесійна-тэхнічнага і сярэдняга спецыяльнага ўзроўняў адукацыі праводзіць гэтак жа на беларускай мове. Па магчымасці, гэтак жа і ў ВНУ выкладаць на роднай мове навучальныя дысцыпліны;

3) Перавесці дакументаабарот і заканадаўства на беларускую мову.

Неабходнасць распаўсюджвання беларускай мовы вызвана тым, што Рэспубліка Беларусь існуе ўжо 28 гадоў, але сур'ёзных крокаў на папулярызацыю нацыянальнай мовы не зроблена.

У той жа час, роднай мовай амаль ніхто не карыстаецца, і магчыма, увогуле, яна можа знікнуць. Гэтага нельга дапусціць.

Читать далее: