Петиция №2262
25 февраля 2019

Аўтавакзал у Брэсце па-беларуску!

Просім, каб інфармацыя на шыльдах, стэндах, указальніках новага Брэсцкага аўтавакзала была выканана на беларускай мове з дубляваннем пераклада на англійскай мове.
ответ
получен

Адресаты:

Текущий статус обращения:

У хуткім часе плануецца адкрыццё новага аўтавакзалу ў Брэсце. Брэст беларускі горад, які звязвае нашу краіну з Еўропай. Часта гэта першы горад Беларусі, які бачаць іншаземцы. Таму вакзал робіць вобраз усёй краіны.

Добрай практыкай стала выкарыстанне беларускай мовы ў інфармацыйна-указальнай інфраструктруры пунктаў пасажырскіх перавозак (напрыклад, чыгуначны вакзал станцыі Брэст-Цэнтральны, з апошняга – пераклад надпісаў на Мінскім чыгуначным вакзале).

У сувязі з гэтым просім, каб інфармацыя на шыльдах, стэндах, указальніках новага Брэсцкага аўтавакзала была выканана на беларускай мове з дубляваннем пераклада на англійскай мове. Таксама просім ажыццяўляць агучванне інфармацыйных паведамленняў і абвестак аб прыбыцці і адпраўленні аўтобусаў па-беларуску.

Просім станоўча разгледзець наш зварот і даць адказ у вызначаны законам тэрмін

Читать далее: