Петиция №5726
15 ноября 2023

Спыніць знішчэнне мазаікі ў Бабруйску

Спыніць знічшэнне мазаікі на марзонаўскай бальніцы ў Бабруйску
ответ
получен

Адресат:

Текущий статус обращения:

У сродках масавай інфармацыі з’явілася выказванне прадстаўніка УКБ г. Бабруйска наконт таго, што нягледзячы на звароты грамадзян, яны плануюць знішчыць мазаіку Сямёна Абрамава разам з корпусам марзонаўскай бальніцы ў Бабруйску, бо яна не ўваходзіць у спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей. Цытуем: “Торец здания со стороны улицы Гоголя украшает мозаичное панно работы бобруйского художника Семена Абрамова. Как только стало известно о сносе здания, неравнодушные бобруйчане стали говорить о необходимости сохранить «полотно». За полвека оно успело стать одним из узнаваемых мест города.

Пожелания горожан переадресовали заказчику реконструкции – КУДП «УКС г. Бобруйска». Как сообщил представитель предприятия, мозаичное полотно не входит в перечень историко-культурных ценностей, поэтому будет демонтировано вместе с зданием. Сам снос должен начаться уже в уходящем году – как и было заявлено в планах.”

Але на творы дэкаратыўна-манументальнага і манументальна мастацтва, да якіх па вызначэнні адносяцца мазаікі па факце свайго існавання, распаўсюджваецца зусім не заканадаўства ў сферы аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей, а сваё ўласнае. Згодна з Палажэннем аб парадку стварэння (рэканструкцыі) і прыёмкі твораў манументальнага і манументальна-дэкаратыўнага мастацтва, зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 19 верасня 2008 г. № 1372 (далей – Палажэнне) (у рэдакцыі пастановы Савета Міністраў ад 14 студзеня 2022 г. № 26) выкарыстанне твора мастацтва па новым прызначэнні як будаўнічага смецця і перанос яго на смеццевы палігон адпавядае “рэканструкцыі твораў манументальнага і манументальна-дэкаратыўнага мастацтва” — сукупнасці работ і мерапрыемстваў, накіраваных на выкарыстанне па новым прызначэнні твораў мастацтва і (або) звязаных са змяненнем месца іх размяшчэння.

Паводле пункта 4.3 рэканструкцыя твораў манументальна-дэкаратыўнага мастацтва адбываецца па рашэнні Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта, а таксама раённых і гарадскіх выканаўчых камітэтаў, узгодненым з абласнымі выканаўчымі камітэтамі (незалежна ад месца ўстаноўкі і крыніц фінансавання). Прыняцце рашэння аб стварэнні (рэканструкцыі) манументальнай скульптуры (незалежна ад крыніц фінансавання) і (або) іншага твора мастацтва (за кошт або з прыцягненнем сродкаў рэспубліканскага і (або) мясцовых бюджэтаў) ажыццяўляецца пасля атрымання станоўчага заключэння Міністэрства культуры аб стварэнні (рэканструкцыі) твора мастацтва (далей, калі не вызначана іншае, – заключэнне Міністэрства культуры).

У сувязі з гэтым просім паведаміць, ці давала Міністэрства культуры станоўчае заключэнне на рашэнне мясцовых органаў, узгодненае з абласным выканаўчым камітэтам, рэканструяваць твор манументальна-дэкаратыўнага мастацтва - мазаіку ў Бабруйску. Ці паступала на адрас Мінкультуры пісьмо з абгрунтаваннем гістарычнай і ідэалагічнай неабходнасці рэканструкцыі твора мастацтва, вызначэннем крыніц і памераў фінансавання. Калі рэканструкцыя гэтага твора мастацтва праводзіцца за кошт або з прыцягненнем бюджэтных сродкаў, то ці праводзіўся адбор эскізных праектаў.

Калі не, то просім прыняць меры па недапушчэнні парушэння заканадаўства і паспрыяць захаванню мазаікі праз рэканструкцыю, якая прадугледжвае перанос твора мастацтва на іншае месца, або ў музейныя фонды. Беларускае заканадаўства не прадугледжвае знішчэнне твораў мастацтва, бо гэта пра прамым вызначэнні з'яўляецца варварствам. Варварству не месца ў Бабруйску!

Читать далее: