Выконваць патрабаванні Інструкцыі па транслітарацыі геаграфічных назваў у часе правядзення II Еўрапейскіх гульняў
получен
Адресаты:
- Государственный комитет по имуществу
- Министерство спорта и туризма Республики Беларусь
Текущий статус обращения:
- 2 ответа. Последний получен 28 мая 2019. Читать ответ
З 21 па 30 чэрвеня ў Мінску пройдуць II Еўрапейскія гульні. У сувязі з правядзеннем міжнародных спаборніцтваў, верагодна, будуць усталяваныя дадатковыя навігацыйныя стэнды, вырабленая адпаведная прадукцыя, а таксама створаныя матэрыялы на англійскай мове на афіцыйным сайце.
Аднак ужо зараз на афіцыйным сайце II Еўрапейскіх гульняў (minsk2019.by/en/) пры напісанні геаграфічных назваў парушаецца Інструкцыя па транслітарацыі геаграфічных назваў Рэспублікі Беларусь (далей — Інструкцыя), згодна з якой транслітарацыя геаграфічных назваў мусіць адбывацца з беларускай мовы. Так, на карце велагонак ідзе наступнае напісанне: Oktyabrskaya Square, Yanki Kupaly Street, Kuibysheva Street і г.д. Аднак згодна з Інструкцыяй мусіць быць: Kastryčnickaja plošča, vulica Janki Kupaly, vulica Kujbyšava і г.д. Транслітарацыя з рускай мовы сустракаецца ва ўсёй англійскамоўнай інфармацыі на сайце II Еўрапейскіх гульняў (minsk2019.by/en/).
Няправільнае напісанне геаграфічных назваў уводзіць у зман і блытае замежных спартоўцаў і турыстаў, бо на сёння ўся навігацыя ў горадзе зробленая ў адпаведнасці з Інструкцыяй. Таксама такое напісанне паказвае ў адмоўным святле культурны стан Беларусі і статус нацыянальнай мовы.
Патрабуем у часе правядзення і падрыхтоўкі Еўрапейскіх гульняў выконваць заканадаўства ў сферы запісу геаграфічных назваў Беларусі.
Читать далее:
-
Разрешить добровольную стерилизацию с 18 лет
-
Нет принудительной подписке на печатные госСМИ
-
Охота на национальный символ Беларуси - зубра, всё ещё возможна!
-
Запретить военные костюмы для детей как атрибут 9 мая в Республике Беларусь
-
Эвакуировать брошенный автомобиль (ул. Нестерова 68, микрорайон Ангарская, Минск)
-
О нерассмотрении Минским райисполкомом обращения об асфальтировании улиц в деревне Бровки