Петиция №1496
05 мая 2018

За чыстае паветра ў Наваполацку (За чистый воздух в Новополоцке)

горад Наваполацк займае першае месца па выкідах шкодных рэчываў у паветра. Найбольш небяспечныя для здароўя рэчывы выкідае ў паветра завод Палімір вытворчага аб'яднаньня "Нафтан" (у тым ліку - цыяніды, сінільная кіслата), ачыстныя патрабуюць мадэрнізацыі
ответ
получен

Адресаты:

Текущий статус обращения:

па беларуску:

Горад Наваполацк з'яўляецца адным з самых забруджаных гарадоў Беларусі (выкіды ў атмасфернае паветра шкодных рэчываў штогод больш за 50 000 тонн). Тэрыторыя Наваполацка і прылеглых раёнаў пастаянна падвяргаецца негатыўным ўздзеяннем на навакольнае асяроддзе з боку прадпрыемстваў прамысловасці. Асноўнымі крыніцамі шкоднага ўздзеяння і выкіду забруджвальных рэчываў у паветра з'яўляюцца завод «Нафтан» ААТ «Нафтан» і завод «Палімір» ААТ «Нафтан».

У лістападзе 2016 года ў Наваполацку быў праведзены "круглы стол" з удзелам грамадскасці і прадстаўнікоў ААТ "Нафтан". У тым ліку падчас "круглага стала" абмяркоўвалася неабходнасць у мадэрнізацыі ачышчальных збудаванняў вытворчасці нітрыт-акрылавай кіслаты завода «Палімір» для мінімізацыі шкоднага ўздзеяння на навакольнае асяроддзе. Да цяперашняга часу мадэрнізацыя не праведзена.

У адпаведнасці з артыкулам 208 Падатковага кодэкса Рэспублікі Беларусь, налічаная сума экалагічнага падатку за выкіды забруджвальных рэчываў у атмасфернае паветра змяншаецца плацельшчыкам штоквартальна (у памеры не больш за вылічанай сумы экалагічнага падатку за выкіды забруджвальных рэчываў у атмасфернае паветра ў названы перыяд) на суму асвоеных капітальных укладанняў ( за выключэннем капітальных укладанняў, што фінансуюцца з бюджэту) у будаўніцтва і (або) рэканструкцыю газаачышчальных установак, установак па выкарыстанні аднаўляльных крыніц энергіі, а таксама ў стварэнне аўтаматызаваных сістэм кантролю за выкідамі забруджвальных рэчываў у атмасфернае паветра. Такім чынам, сродкі для выплаты экалагічнага падатку, які налічваецца за выкіды шкодных рэчываў заводам «Палімір» ААТ «Нафтан» у атмасферу могуць быць выкарыстаны для мадэрнізацыі ачышчальных збудаванняў завода «Палімір» ААТ «Нафтан».

На падставе выкладзенага, прапануем правесці мадэрнізацыю і рэканструкцыю ачышчальных вытворчасці нітрыт акрылавай кіслаты завода «Палімір». У выпадку адсутнасці такой магчымасці просім даць матываваны адказ.

Таксама, у адпаведнасці з арт.12 Закона Рэспублікі Беларусь "Аб ахове навакольнага асяроддзя», а таксама на падставе палажэнняў Канвенцыі аб доступе да інфармацыі, удзеле грамадскасці ў працэсе прыняцця рашэнняў і доступе да правасуддзя па пытаннях, што тычацца навакольнага асяроддзя, просім прадаставіць інфармацыю аб тым, крыніцамі выкіду якіх забруджвальных рэчываў з'яўляюцца ААТ «Нафтан» і завод «Палімір» у прыватнасці, а таксама якія меры прымаюцца для прадухілення уздзеяннях названых забруджвальных рэчываў на навакольнае асяроддзе і экалягічную абстаноўку ў горадзе Наваполацку.

по русски:

Город Новополоцк является одним из самых загрязненных городов Беларуси. Территория Новополоцка и прилегающих районов постоянно подвергается негативному воздействию на окружающую среду со стороны предприятий промышленности (выбросы в атмосферный воздух вредных веўеств ежегодно более 50000 тонн). Основными источниками вредного воздействия и выброса загрязняющих веществ являются завод «Нафтан» ОАО «Нафтан» и завод «Полимир» ОАО «Нафтан».

В ноябре 2016 года в Новополоцке был проведен “круглый стол” с участием общественности и представителей ОАО “Нафтан”. В том числе во время “круглого стола” обсуждалась необходимость в модернизации очистных сооружений производства нитрил-акриловой кислоты завода «Полимир» для минимизации вредного воздействия на окружающую среду. До настоящего времени модернизация не произведена.

В соответствии со статьей 208 Налогового кодекса Республики Беларусь, исчисленная сумма экологического налога за выбросы загрязняющих веществ в атмосферный воздух уменьшается плательщикам ежеквартально (в размере не более исчисленной суммы экологического налога за выбросы загрязняющих веществ в атмосферный воздух в указанный период) на сумму освоенных капитальных вложений (за исключением капитальных вложений, финансируемых из бюджета) в строительство и (или) реконструкцию газоочистных установок, установок по использованию возобновляемых источников энергии, а также в создание автоматизированных систем контроля за выбросами загрязняющих веществ в атмосферный воздух. Таким образом, средства для уплаты экологического налога, исчислямого за выбросы вредных веществ заводом «Полимир» ОАО «Нафтан» в атмосферу могут быть использованы для модернизации очистных сооружений завода «Полимир» ОАО «Нафтан».

На основании изложенного, предлагаем провести модернизацию и реконструкцию очистных производства нитрил акриловой кислоты завода «Полимир». В случае отсутствия такой возможности просим дать мотивированный ответ.

Также, в соответствии со ст.12 Закона Республики Беларусь «Об охране окружающей среды», а также на основании положений Конвенции о доступе к информации, участии общественности в процессе принятия решений и доступе к правосудию по вопросам, касающимся окружающей среды, просим предоставить информацию о том, источниками выброса каких загрязняющих веществ являются ОАО «Нафтан» и завод «Полимир», а также какие меры принимаются для предотвращения воздействиях указанных загрязняющих веществ на окружающую среду и экологческую обстановку в городе Новополоцке.

Читать далее: